5 фактаў, чаму бабры – супергероі экасістэм
🦫 Бабры – сапраўдныя экасістэмныя інжынеры і адны з галоўных памочнікаў у паслабленні негатыўных наступстваў змены клімату.
Яны бясплатна і эфектыўна робяць тое, на што людзі трацяць велізарныя бюджэты! У многіх краінах іх рассяленне стала часткай прыродаахоўных стратэгій.
Вось як бабры дапамагаюць дзікай прыродзе.
1️⃣ Прыродныя вадасховішчы. Плаціны баброў эфектыўна затрымліваюць і назапашваюць ваду. Адна сям'я можа ўтрымліваць тысячы кубаметраў вады, што выратоўвае экасістэмы ў засушлівыя перыяды. Гэта таксама падтрымлівае ўзровень падземных вод.
2️⃣ Фільтры для вады. Бабровыя плаціны працуюць як натуральныя фільтры – яны змяншаюць каламутнасць вады, затрымліваюць глей і нават ачышчаюць яе ад цяжкіх металаў і забруджвальнікаў.
3️⃣ Дом для сотняў відаў. Бабровыя сажалкі ствараюць ідэальныя ўмовы для розных відаў рыб, раслін, птушак, звяроў, земнаводных, малюскаў і планктону. А таксама дапамагаюць выжываць рэдкім відам.
4️⃣ Абарона ад пажараў. Бабровыя сажалкі ўвільгатняюць глебу і ствараюць натуральныя бар'еры, якія перашкаджаюць распаўсюджванню лясных пажараў.
5️⃣ Новыя экасістэмы. Калі бабры валяць дрэвы, яны ствараюць прастору для маладых парасткаў – новай ежы для зайцоў і ласёў.
Падтрымай звяркоў у 🦫ДЗІКІМ МАРКЕЦЕ 🦫– набывай металічную брошку-пін з бабром. Даход накіроўваем на захаванне дзікай прыроды, у тым ліку тых мясцін, дзе жывуць бабры.