Дапамажы прыродзе – стань паляўнічым за шкоднымі раслінамі.
“Батанічнае таварыства” запусціла «Інвазіўны біябліц» і запрашаюць усіх прыняць удзел!
🌿 Мэта – знайсці і зафіксаваць як мага больш месцаў з чужароднымі інвазіўнымі раслінамі, якія пагражаюць нашай роднай флоры.
Што трэба рабіць?
1️⃣ Зарэгіструйся на платформе iNaturalist.org. Для гэтага спампуй мабільны дадатак або зарэгіструйся на камп’ютары – там зручней загружаць шмат фота.
2️⃣ Фатаграфуй інвазіўныя расліны ў прыродзе (спіс ніжэй). Старайся шукаць не адзінкавыя расліны, якія і сам можаш выдаліць, а зарасці.
3️⃣ Не хвалюйся, калі не ўпэўнены, што знайшоў “правільную” расліну, платформа і вучоныя дапамогуць вызначыць тваю знаходку да віду.
4️⃣ Загружай свае назіранні ў праект «Інвазійны біябліц 2026». Для гэтага спачатку націсні на кнопку “Присоединиться” на галоўнай старонцы праекта (уверсе з правага боку старонкі).
5️⃣ Пры значнай плошчы з інвазіўнымі раслінамі, калі ласка, пазначай яе ў нататках. Напрыклад, лік 100 будзе азначаць, што папуляцыя займае плошчу ў 100 квадратных метраў.
Вось галоўныя «зламыснікі», на якіх трэба паляваць:
🌱 баршчэўнік Сасноўскага і Мантэгаццы (борщевик Сосновского и Мантегацци), 🌱 сумнік канадскі і гіганцкі (золотарник канадский и гигантский), 🌱 амброзія палыналістая (амброзия полыннолистная), 🌱 клён ясенялісты (клён ясенелистный), 🌱 эхінацыстыс лопасцевы (эхиноцистис лопастной), 🌱 дуб чырвоны (дуб красный), 🌱 сумах аленярогі (сумах оленерогий), 🌱 ірга каласістая (ирга колосистая), 🌱 рэйнутрыя (рейнутрия) - любая, 🌱 рабіннік рабіналісты (рябинник рябиннолистный), 🌱 рабінія псеўдаакацыя (робиния лжеакация), 🌱 свідзіна белая (свидина белая), 🌱 бальзамін дробнакветкавы і залозісты (недотрога мелкоцветковая и железконосная).
✔️ Назіранні ў біябліц прымаюцца да 13 верасня 2026 года. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць кніжныя прызы.
Вынікі праекта будуць агучаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасны стан, тэндэнцыі развіцця, рацыянальнае выкарыстанне і захаванне біялагічнай разнастайнасці расліннага свету» 14–18 верасня 2026 года.
Далучайся! Разам мы зможам больш даведацца пра прыроду вакол нас і дапамагчы яе захаваць.